Першаклашкі з вершамі на сёлетнім Першым званку ў Вілейскай СШ №3.

Будаваць школу пачалі ў 1965, а 15 верасня 1966 года сюды прыйшлі першыя вучні. 

Першым дырэктарам быў Іван Сільвестравіч Рынкевіч. Пасля школай кіравалі Мікалай Рыгоравіч Собаль, Сцяпан Антонавіч Чэшнік, Антаніна Іванаўна Гарчакова. Ад 1995 года на пасадзе дрэктара – Мікалай Мікалаевіч Гіро.

У 1988 у школе адкрылі першы камп’ютарны клас. На сёння іх у школе два. Дзейнічае  школьны народны музей баявой славы, адчынены ў 1989 годзе.

Пэўны час школа мела экалагічны ўхіл.

Сёння ў школе дзейнічае шмат секцый і гурткоў розных кірукаў – спартыўныя, экалагічныя, культурна-асветніцкія, мастацкія.

Мы неаднаразова пісалі пра іпрэзы, якія ладзяцца ў гэтай школе, пра дасягненні яе вучняў і настаўнікаў. Прапануем прыгадаць некаторыя матэрыялы:

У Вілейскай школе №3 адкрылі STEM-цэнтр. Ён каштуе больш за 20 тысяч рублёў (Фота)

Спартыўная злосць і ВНУ без экзаменаў. Вучаніца і настаўніца Вілейскай СШ №3 – пра перамогу на рэспубліканскай алімпіядзе па фізкультуры

У Вілейцы ёсць першая стабальніца. Выпускніца СШ №3 атрымала сотню на ЦТ па беларускай мове

Вілейская сярэдняя школа №3 – адна з лепшых на Міншчыне

• Текст доступен на языке: Русский