Фота delo.ua.

У Вілейскім раёне ў ноч з 13 на 14 верасня ўгналі два аўтамабілі. Пра гэта паведамілі ў Вілейскім аддзеле Следчага камітэта.

Адзін угон здарыўся ў Вілейцы. Гаспадар пакінуў на ноч аўтамабіль «БМВ» ў двары дома, раніцай транспарту не аказалася. Другі выпадак адбыўся ў раёне. З гаража ўгналі «Пежо».

У абодвух выпадках гаспадары пакінулі машыны на ноч незамкнутыя.

У выпадку з угонам «Пежо» таксама высветлілася, што мужчына не зачыніў дзверы гаража, дзе пакінуў незачынены аўтамабіль, ключы ад якога былі ў салоне.

• Текст доступен на языке: Русский