Фота mygazeta.com.

Нацбанк апублікаваў агляд, у якім аналізуе, якія тавары і платныя паслугі падаражэлі ад пачатку года, а якія — патаннелі.

Рэгуляваныя цэны і тарыфы выраслі за апошнія 12 месяцаў на 9,7%.

У лідарах па росце цэн у жніўні ў гадавым выражэнні — маянэз (+27,1%), лекі (+22,1%), масла і тлушчы (+21,3%).

Таксама ў лідарах па росце цэн — паслугі па ахове жылля (+20,8%), дываны (+20%), курыныя яйкі (+18,9%), праезд у пасажырскім транспарце (+18,2%), паліва (+15,5%), цыгарэты (+11,4%).

А вось знізіліся цэны ў гадавым выражэнні на страхоўкі на аўто (-2,7%), соль (-0,8%), муку (-0,4%).

 

• Текст доступен на языке: Русский