Уласныя баравікі з лецішча. Фота забяспечанае Леанідам Куляшом.

Праўда, сёлета ўраджай сваіх баравікоў не такі багаты, як у мінулыя гады, падзяліўся з журналістам дачнік з Пляшчанаў Леанід Кулеш. Напрыклад, у 2018 годзе грыбны ўраджай склаў сто баравікоў.

– Упершыню за многія гады ніводнага баравічка пакуль не было, – паведамляў нам Леанід яшчэ 12 верасня. Мабыць, лета было занадта сухое, але у мяне яны былі заўсёды познія. Спадзяюся на ўдачу.

І вось учора ўвечары грыбавод скінуў нам першыя сёлета баравічкі, сабраныя ў двары.

Нагадаем, што баравікі на лецішчы Леанід вырошчвае каля 30 год. Зацікавіўся даўно.

У лес хадзіў за старымі грыбамі

Нарэшце пачытаўшы адпаведную літаратуру, вырашыў паспрабаваць. Калі ішоў у лес, браў не толькі прыгожыя маладзенькія баравічкі, але і старыя. Такія, якія ўжо не станеш есці, бо пакуль данясеш з лесу дамоў, яны закіснуц.

Баравікі – трубчастыя грыбы. У старых трубачкі лёгка аддзяляюцца.

Гэтыя трубачкі разам са спорамі Леанід размочвае ў цёплай ва­дзе, а потым вылівае раствор пад дрэвы ў сябе на ўчастку.

Адзіная ўмова – стараецца браць грыбы з лісцёвага лесу. Глядзіць, каб лясная мясціна была падобная да мясціны на лецішчы. Калі пасадзіць грыбы з хваёвага лесу, могуць і не вырасці пад лісцёвымі дрэвамі, кажа Леанід.

Як варыянт – можна закапаць смецце пасля чысткі грыбоў пад мох у сваім двары. На карэньчыку, які мы адразаем, захоўваюцца споры.

І калі ачысткі вы выкінеце не на сметнік, а да сябе ў двор, грыбы, магчыма, вырастуць і ў вас.

Спачатку вырасла дзесяць грыбощ, пасля – 20. І так паступова дайшло да ўраджаю ў сотню.

Грыбы ў сям’і марозяць і сушаць. З маладзечнькіх баравічкоў вараць суп.

А вось такія ўраджаі збіраў на лецішчы Леанід у мінулыя гады. Фота забяспечанае суразмоўцам.

 

• Текст доступен на языке: Русский