Ураджай. Фота УУС Гродна.

На 39-гадовага смаргонца выйшлі мясцовыя аператыўнікі па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Паводле інфармацыі міліцыі,  мужчына на прысядзібным участку вырошчваў каноплі, паведамляе УУС Гродна.

У ходзе правядзення аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў інфармацыя пацвердзілася. Частку агарода жыхар Смаргоні адвёў пад вырошчванне канопляў. Пасевы даглядаў некалькі месяцаў, угнойваў і паліваў. Не так даўно ён сабраў ураджай – некалькіх кустоў. Занёс іх у дом, каб высушыць і атрымаць марыхуану. Дурман меў намер выкарыстоўваць для сябе. Усяго канфіскавана два кілаграмы марыхуаны.

Знойдзеныя каноплі. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Узбудзілі крымінальную справу. За пасеў альбо вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін, а таксама незаконны абарот наркатычных сродкаў у залежнасці ад абставін прадугледжаная як адміністрацыйная так і крымінальная адказнасць.

• Текст доступен на языке: Русский