Восень у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

– Восеньскія дажджы, парывісты вецер, парасоны, гумовыя боты і цёплая вопратка – вось што чакае жыхароў Беларусі ў канцы гэтага тыдня. Надвор’е сапсуюць актыўныя атмасферныя франты з Заходняй Еўропы, якія ўжо сёння зацягнулі сваёй воблачнасцю заходнюю частку нашай краіны. У далейшым яны распаўсюдзяць уплыў на большую частку тэрыторыі і не пакінуць нас да нядзелі, – распавялі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 17 верасня, на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы, ноччу ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, днём па паўднёвым усходзе краіны моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, усходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 па паўночным усходзе да 16 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе. Днём будзе 9-15 градусаў цяпла, па поўдні – плюс 16-19.

У суботу, 18 верасня, часам будуць ісці дажджы. Месцамі магчымыя навальніцы і моцныя дажджы. Вецер прагназуецца усходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 па поўначы да 12 градусаў вышэй за нуль па поўдні краіны. Днём будзе 7-13 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі – да плюс 15.

У нядзелю, 19 верасня, часам будуць ісці дажджы, ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца усходні, паўночна-заходні парывісты, ноччу месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе – да плюс 11. Днём будзе 5-12 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі – да плюс 14.

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі ўсталюецца халоднае надвор’е. Паступленне паветранай масы арктычнага паходжання закіне па тэмпературным рэжыме ў сярэдзіну кастрычніка.

У панядзелак, 20 верасня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, днём – 5-12 градусаў цяпла.

У аўторак і сераду, 21-22 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі магчымы замаразкі да мінус 3. Днём – 4-10 градусаў цяпла, у асобных раёнах – да плюс 12.

• Текст доступен на языке: Русский