belnovosti.by

Падрабязнасці расказаў журналісту старшы дзяржаўтаінспектар Вілейскай ДАІ Юры Высоцкі:

– Пра знікненне аўтамабіля жыхар Вязыні паведаміў у аўторак, 14 верасня, у 6.30. Расказаў, што чорны аўтамабіль «Пежо-406», універсал знік з гаража. Гараж быў незачынены, у запальванні ў машыне – ключы.

Міліцыянеры выехалі на месца здарэння. Падчас вышукавых мерапрыемстваў высветлілася, што машыну ўгнаў мясцовы вясковец. Каля васьмі гадзін яго затрымалі ў Вязыні на вуліцы 17 Верасня.

Па словах Юрыя Высоцкага, мужчына ўжо быў судзімы за маёмасныя злачынствы і за ўгон. Справу перадалі вілейскім следчым.

• Текст доступен на языке: Русский