"Зубраня". Фота з сайта дзіцячага цэнтра.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім група дзяцей з Данецкай вобласці будзе адпачываць і аздараўляцца на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» ад 15 верасня па 5 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе.

Просьба прыняць на аздараўленне ў Беларусі дзяцей з Данецкай вобласці паступіла на імя Лукашэнкі па лініі дабрачынных арганізацый. Ён ініцыятыву падтрымаў.

Акрамя адпачынку і аздараўлення для дзяцей з Данецкай вобласці арганізуюць навучальны працэс і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы па знакавых мясцінах нашай краіны.

• Текст доступен на языке: Русский