Фота alau.kz.

Яна працягнецца да 17 па 19 верасня.

У ходзе прафілактычнай работы забяспечаць кантроль за выкананнем ПДР удзельнікамі дарожнага руху, а таксама будуць выяўляць пешаходаў, якія не выконваюць Правілы дарожнага руху – не выкарыстоўваюць святлоадбіўныя элементы ў цёмны час. Асаблівую ўвагу вартавыя дарог нададуць фзнаходжанню на праезнай часткі і зблізку яе нецвярозых пешаходаў. Месца нясення службы нарадаў ДПС наблізяць да патэнцыйна небяспечных участкаў дарог, дзе пешаходы ў неўстаноўленых месцах перасякаюць праезную частку. Таксама дзяржаўтаінспектары пракантралююць выкананне правілаў бяспечнага карыстання грамадзянамі персанальнымі сродкамі мабільнасці (электросамакаты, сігвеі, гіраскутары і інш.). Парушальнікаў прыцягнуць да адказнасці згодна з заканадаўствам.

Паважаныя кіроўцы! Пры набліжэнні да пешаходнага пераходу вам варта загадзя знізіць хуткасць, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна быць гатовым да прыпынку і прапусціць пешаходаў, якія пачынаюць або завяршаюць пераход.

Паважаныя пешаходы! Перад пачаткам пераходу пераканайцеся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, што кіроўцы вас заўважылі і паспеюць пры неабходнасці спыніць транспартныя сродкі. Пры пераходзе праезнай часткі неабходна выключыць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, малалетніх дзяцей ўзяць за руку.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на пешаходных пераходах, асабліва ў цёмны час.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода з прыкметамі ап’янення, якое прадстаўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

ДАІ нагадвае, што парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі цягне штраф ад адной да трох базавых велічынь – ад 29 да 87 рублёў.

Парушэнне ў стане алкагольнага ап’янення – ад трох да пяці базавых – ад 87 да 148 рублёў.

Дзеянні, якія пацягнуць стварэнне аварыйнай абстаноўкі, караюцца штрафам ад трох да васьмі базавых велічынь – ад 87 да 232 рублёў.