У сувязі з надыходам новага навучальнага года інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскім раёне звяртае ўвагу студэнтаў.

Гэта датычыцца тых, хто атрымлівае першую вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю, што сумы, выплачаныя плацельшчыкам на працягу падатковага перыяду (каляндарнага года) за сваё навучанне ва ўстановах адукацыi Беларусі, падлягаюць сацыяльнаму падатковаму вылік. Гэта значыць, на названыя сумы памяншаецца падатковая база для вылічэння падаходнага падатку.

У выпадку, калі за навучанне плацяць бацькі або іншыя асобы – сваякі, апекуны – за сваіх падапечных, у тым ліку былых падапечных, якія дасягнулі 18 год, то такія сумы таксама падлягаюць падатковаму выліку.

Сацыяльныя падатковыя вылікі прадастаўляюцца плацельшчыкам:

– на працягу падатковага перыяду – падатковым агентам, якія з’яўляюцца для яго месцам асноўнай работы (службы, вучобы);

– пасля заканчэння падатковага перыяду – падатковым органам па даходах, атрыманых не па месцы асноўнай работы (службы, вучобы), і (або) па даходах, якія падлягаюць падаткаабкладанню падатковым органам.

Для атрымання выліку неабходна прадставіць наступныя дакументы:

– даведку (яе копію) ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая пацвярджае, што плацельшчык або яго блізкі сваяк, яго падапечны з’яўляецца навучэнцам установы адукацыі і атрымлівае першую вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю, з указаннем перыяду атрымання адукацыі;

– копію дамовы аб падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) на платнай аснове, заключанага з установай адукацыі Рэспублікі Беларусь;

– копію загаду (выпіскі з яго) кіраўніка ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь аб кошце навучання (яго змене) за адпаведны перыяд навучання ў выпадку адсутнасці кошту навучання ў дагаворы аб падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) на платнай аснове;

– копіі пасведчання аб заключэнні шлюбу, пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (дзяцей), дакументаў, якія пацвярджаюць ступень блізкага сваяцтва;

Пры выдатках на адукацыю асоб, якія знаходзяцца ў адносінах блізкага сваяцтва, падапечных, у тым ліку былых раней падапечнымі:

– дакументы, якія пацвярджаюць фактычную аплату паслуг у сферы адукацыі, пагашэнне (вяртанне) крэдытаў, пазык (уключаючы працэнты па iх);

– копію крэдытнага дагавора – пры атрыманні крэдытаў банкаў на аплату першай вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

– копію дамовы пазыкі – пры атрыманні пазыковых сродкаў ад беларускіх арганізацый або беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў;

– даведку аб даходах фізічных асоб па ўсталяванай форме, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне даходу, – пры прадастаўленні сацыяльнага падатковага выліку падатковым органам.

Калі ў падатковым перыядзе сацыяльныя падатковыя вылікі плацельшчыку не падаваліся або былі прадастаўлены не ў поўным аб’ёме, то нявыкарыстаныя сумы пераносяцца на наступныя падатковыя перыяды да поўнага іх выкарыстання. Акрамя таго, звяртаем увагу, што навучэнцы і студэнты, старэйшыя за 18 год, якія атрымліваюць у дзённай форме  адукацыі агульную сярэднюю, спецыяльную, першую прафесiйна-тэхнічную, першую сярэднюю спецыяльную, першую вышэйшую адукацыю (як ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, так і за межамі Рэспублікі Беларусь незалежна ад формы навучання – на бюджэтнай аснове альбо на платнай), з’яўляюцца для сваіх бацькоў утрыманцаў, што дае права абодвум бацькам на атрыманне стандартнага падатковага выліку ў памеры 37 рублёў на месяц на кожнага ўтрыманца.

Удаве (удаўцу), адзiнокаму бацьку ці маці, прыёмнаму бацьку ці маці, апекуну або папячыцелю такі вылік прадастаўляецца ў памеры 70 рублёў на месяц на кожнага ўтрыманца.

Для атрымання названага выліку неабходныя наступныя дакументы:

– наяўныя ў падатковага агента (крыніцы выплаты даходу) звесткі аб наяўнасці ў плацельшчыка дзіцяці (дзяцей), а пры адсутнасці такіх звестак – копіі пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (дзяцей);

– даведка (яе копія) аб тым, што асоба, старэйшая за 18  гадоў з’яўляецца навучэнцам і атрымлівае ў дзённай форме адукацыю, пазначаную вышэй з пазначэннем у ёй перыяду, на працягу якога гэта асоба з’яўляецца (з’яўлялася) навучэнцам, – для бацькоў гэтай асобы;

– копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) дзіцяці (дзяцей) – для усынавіцеляў;

– копія выпіскі з рашэння органаў апекі і папячыцельства – для апекуноў і папячыцеляў;

– даведка, якая выдаецца органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні дзіцяці аб тым, што звесткі пра бацьку запісаныя па ўказанні маці ці па ўказанні іншай асобы, якая падала заяву аб рэгістрацыі нараджэння, – для адзінокіх бацькоў;

– копія пасведчання аб смерці мужа (жонкі), другога з бацькоў дзіцяці – для удоў (удаўцоў), адзінокіх бацькоў.

• Текст доступен на языке: Русский