Самаробнае прыстасаванне. Скрын з відэа УУС Мінаблвыканкама.

Пад Маладзечнам супрацоўнікі наркакантролю Маладзечанскага РАУС пры сілавой падтрымцы АМАПу затрымалі 30-гадовага дырэктара фірмы. Ён трапіў у рукі міліцыі амаль выпадкова.

Мужчына на службовым аўтамабілі прыехаў да лесапаласы, дзе праводзіліся аператыўна-вышукавыя мерапрыемствы па ўсталяванні і выкрыцці асоб, датычных да незаконнага абароту наркотыкаў. Папярэдне падчас затрымання фігурант быў у стане наркатычнага ап’янення.

Пры сабе ў гараджаніна было зелле, паводле яго слоў, набытае напярэдадні з тайніка-закладкі ў Мінскім раёне праз інтэрнэт-краму. Металічны кантэйнер з чырвоным парашком аператыўнікі знайшлі ў аўтамабілі. Ёмістасць з дурманам і самаробнае прыстасаванне для курэння канфіскавалі. Праведзеная экспертыза паказала: рэчыва, якое хацеў  ужыць мужчына, з’яўляецца асабліва небяспечным псіхатропам – альфа-PVP, вага якога склала не менш як 0,15 грамаў. Гэта першы канфлікт з законам у біяграфіі маладзечанца.

Мужчына прызнаўся, што крыху больш за год таму ўцягнуўся ў тэму, а забароненае рэчыва прызначалася для ўласнага спажывання. Цяпер з-за сваёй схільнасці мужчыну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Па факце незаконнага захоўвання без мэты збыту асабліва небяспечнага псіхатропу следчымі ўзбуджаная крымінальная справа

• Текст доступен на языке: Русский