Мужчыну шукалі на чыгуначным вакзале ў Мінску, але не знайшлі. Фота eltrace.by.

10 верасня, каля 13.00, жыхар Канчанаў Сяргей Козел пайшоў з дому ў невядомым кірунку і знік. Учора, 16 верасня, ён знайшоўся.

– Па просьбе міліцыі мы размясцілі інфармацыю пра зніклага ў сацсетках. Пачала паступаць інфармацыя, што мужчыну бачылі на чыгуначным вакзале і на дыспетчарскай станцыі «Дружная» ў Мінску. Туды выбыла пошукавая група. Правялі апытанне сведкаў, якія пацвердзілі: мужчына сапраўды быў тут, але сышоў. На наступныя суткі яго бачылі ў метро на некаторых станцыях. Шукалі мужчыну і там, але не знайшлі. А ў выніку ён самастойна вярнуўся дамоў, – расказаў нашаму карэспандэнту каардынатар пошукавага атрада «Анёл Паўночны Захад» Максім Федаровіч.

• Текст доступен на языке: Русский