18 верасня здарыліся пажары ў Ашмянах і Смаргоні.

У 14.00 ашмянскія выратавальнікі атрымалі паведамленне пра загаранне аўтамабіля «Фольксваген Пасат» у горадзе на вуліцы Крынічнай. Агнём пашкоджаны матор.

У 21.12 смаргонскім выратавальнікам паведамілі пра тое, што ў Смароні гарыць лазня. Агонь пашкодзіў аздабленне сцен і столі ў парылцы.

Прычыны абодвух пажараў высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский