Фота doc-tv.ru.

17 верасня ў 18.00 выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што патрабуецца дапамога ў пошуку заблукалых у лесе паблізу вёскі Малькевічы Вілейскага раёна, піша МНС.

– На «101» патэлефанавала адна з заблукалых, – расказаў першы намеснік начальніка Вілейскага раённага аддзела па НС Анатоль Стрэж, які ўзначаліў пошукі. – Каля 14.00 дзве жанчына і мужчына адправіліся ў лес у журавіны і брусніцы. У раёне балота яны перасталі арыентавацца ў лесе і папрасілі аб дапамозе. У пошуках удзельнічалі працаўнікі лясгаса, РАУС і выратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Куранца. Мы адразу падзяліліся на групы. Я з работнікам лясгаса знаходзіўся на сувязі па тэлефоне. Стэлефанаваўшыся з заблукалымі, мы ўсталявалі прывязку да квадрата лесу. Работнік лясгаса заехаў з другога боку гэтага ўчастка, а я, падаючы сігнал, ехаў непадалёк. Аднак адразу знайсці іх на меркаваным месцы не ўдалося. Калі стэлефанаваліся паўторна, людзі паведамілі, што чулі гучны сігнал. Яны ішлі на гук, а мы рухаліся ім насустрач.

У 19.31 работнікамі МНС і работнікам лясгаса заблукулыя былі знойдзеныя. У медыцынскай дапамогі яны не мелі патрэбы.

 

Усяго ў пошукава-выратавальнай аперацыі было задзейнічана 5 адзінак тэхнікі і 9 чалавек