"Краяны".

Пра гэта журналісту расказала старшыня маладзечанскага культурна-асветніцкага аб’яднання «Краяны» Ясенія Мікуліч.

Юбілей «Краяны» адзначаць канцэртам. Яго зладзяць у суботу, 25 верасня, у Чысцінскім палацы культуры. Уваход вольны.

Нагадаем, што аб’яднанне ўкраінцаў у Маладзечне ўтварылася ў 1991 годзе. Яго першым старшынёй быў Мікалай Слабадзюк. Пасля яго смерці «Краянамі» кіраваў Леанід Лысакабылка. Ужо некалькі год старшыня аб’яднання – Ясенія Мікуліч. Але і Леанід Міхайлавіч па-ранейшаму актыўна ўдзельнічае ў працы аб’яднання.

За гэтыя гады «Краяны» зладзілі шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі ўкраінскай культуры, неаднаразова і паспяхова ўдзельнічалі ў Фестывалі нацыянальных культур у Гродна, падтрымалі стварэнне курсаў украінскай мовы ў Маладзечне.

«Рэгіянальная газета» шмат пісала пра дзейнасць «Краянаў». Вось некаторыя матэрыялы:

Гадаваліся без хлеба, але родная мова і песня заўсёды былі з намі. Леанід Лысакабылка – пра сябе, Украіну і Беларусь

На Вілейшчыне ўшанавалі памяць аўтара украінскай Канстытуцыі

У Маладзечне зладзілі вечар раманса

«Я – не лідар. Проста раблю, што лічу патрэбным.» У рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» зладзілі круглы стол «Жаночае лідарства»

 

• Текст доступен на языке: Русский