Падрабязнасці ўчарашняга ДТЗ расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза:

– 19 верасня ў 21.12 кіроўца 49-гадовы жыхар Вілейшчыны ехаў за рулём аўтамабіля «Нісан Альмера Ціна» па вуліцы Віленскай у кірунку вуліцы Чарняхоўскага ў Маладзечне. Каля дома 201 ён наехаў на 62-гадовую маладзечанку, якая пераходзіла дарогу па абазначаным нерэгулюемым пешаходным пераходзе. У яе – цялесныя пашкоджанні.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Матэрыялы на праверцы ў Маладзечанскім РАСК.

ДАІ нагадвае кіроўцам! Пры набліжэнні да пешаходнага пераходу неабходна знізіць хуткасць, засяродзіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Трэба быць гатовым да прыпынку і пропуску пешаходаў, якія пачынаюць або заканчваюць пераход. Устрымайцеся ад апярэджання фуры, аўтобуса ў зоне пешаходнага пераходу. Яны абмяжоўваюць агляд, а з-за гэтага транспарту можа нечакана з’явіцца пешаход.

ДАІ нагадвае пашаходам! Перад пачаткам выхаду на пешаходны пераход пераканайцеся, што выхад на дарогу бяспечны: спыніцеся ля краю, паглядзіце па баках, пераканайцеся, што кіроўцы вас заўважылі і паспеюць спыніцца. Пры пераходзе не размаўляйце па мабільніку, адключыце навушнікі, трымайце за руку малых дзяцей.

ДАІ заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на пешаходным пераходзе, асабліва ў цёмны час.

ДАІ просіць грамадзян: Калі вы бачыце каля дарогі пешахода з прыкметамі ап’янення, які нясе небяспеку для руху, тэлефануйце 102.

• Текст доступен на языке: Русский