На месцы здарэння. Фотакалаж sudexpert.gov.by.

Пракуратура накіравала крымінальную справу ў суд, паведамляе prokuratura.gov.by.

32-гадовай жыхарцы вёскі Супранеты Астравецкага раёна інкрымінуюць забойства з асаблівай жорсткасцю свайго сына. Хлопчыку ішоў чацверты месяц.

Як вынікае з матэрыялаў справы, абвінавачаная сёлета 6 чэрвеня ў стане алкагольнага ап’янення на глебе раптоўнай агрэсіі да свайго сына нанесла яму не менш як 11 удараў па розных частках цела, у тым ліку ў вобласць размяшчэння жыццёва важных органаў.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы смерць хлопчыка наступіла на месцы здарэння ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, якая суправаджалася пераломамі касцей чэрапа, кровазліццямі пад абалонкі галаўнога мозгу, ударам і размажжэннем яго тканкі.

Па выніках судова-псіхіятрычнай экспертызы ўстаноўлена, што маці магла ўсведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку і значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, наяўнасці дастатковых доказаў, поўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў па пунктах 2 і 6 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Абраную ў дачыненні да абвінавачванай меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пракурор, накіроўваючы справу ў суд, пакінуў без зменаў.

• Текст доступен на языке: Русский