Фота school8-zhodino.by.

Акцыю і Адзіны дзень бяспекі пад дэвізам «Паклапаціся пра бяспеку. Стань больш заўважным на дарозе» правядуць на Вілейшчыне 24 верасня, расказалі ў АДАІ Вілейскага раёна.

У ходзе прафілактычнай работы пракантралююць выкананне ПДР удзельнікамі дарожнага руху, а таксама будуць выяўляць пешаходаў, якія не выконваюць Правілы дарожнага руху, а менавіта не выкарыстоўваюць святлоадбіўныя элементы у цёмны час. Асаблівая ўвага будзе нададзена фактам знаходжання на праезнай часткі пешаходаў і раварыстаў з парушэннем ПДР. Месца нясення службы нарадаў ДПС будуць набліжаны да патэнцыйна небяспечных участкаў дарог, дзе пешаходы ў неўстаноўленых месцах перасякаюць праезную частку. Таксама дзяржаўтаінспектары пракантралююць выкананне правілаў бяспечнага карыстання грамадзянамі персанальных сродкаў мабільнасці (электрасамакаты, сігвеі, гіроскутакры і інш.). Парушальнікі будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з заканадаўствам.

Паважаныя пешаходы і раварысты!

Перад пачаткам руху па праезнай частцы пераканайцеся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, што кіроўцы вас заўважылі і паспеюць пры неабходнасці спыніць транспартныя сродкі.

Пры пераходзе праезнай часткі неабходна выключыць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, малалетніх дзяцей ўзяць за руку.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на пешаходных пераходах, асабліва ў цёмны час. Пры руху абазначаць сябе фліерам.

Адказнасць для раварыстаў і пешаходаў, якія парушаюць ПДР надыходзіць згодна з артыкулам 18.20 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Дарэчы за восем месяцаў гэтага года такіх парушальнікаў на Вілейшчыне зафіксавалі 329. 144 з іх былі нецвярозыя.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода з прыкметамі ап’янення, які прадстаўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.