Здарэнне адбылося 18 верасня, у суботу, каля 11.20 на скрыжаванні аўтадарог Р-58 і Р-63, недалёка ад вёскі Сосенка.

Па інфармацыі старшага дзяржаўтаінспектара Юрыя Высоцкага, кіроўца-мінчанін на аўтамабілі «Лянча» не прапусціў грузавік «Мерсэдэс», які ехаў па галоўнай дарозе і меў перавагу. У выніку здарылася сутыкненне. У машын механічныя пашкоджанні, у кіроўцаў пашкоджанняў не зафіксавалі.

Фотаздымкі забяспечаныя Юрыем Высоцкім.