Фота bibl.belstu.by.

Магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу плануецца пашырыць. Дадзеныя нормы ўключаць у праект указа, які сёння абмяркоўваўся на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі і ў цэлым быў ухвалены. Дакумент будзе ў бліжэйшы час дапрацаваны і ўнесены для падпісання. Пра гэта паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч па выніках нарады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яе слоў, прапануецца пашырыць магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу за кошт такіх кірункаў, як жыллё, медыцына, адукацыя. Новым напрамкам стане магчымасць набыць сродкі сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі для сем’яў, у якіх дзеці альбо бацькі маюць інваліднасць.

• Текст доступен на языке: Русский