Фота realbrest.by.

Пра гэта паведамляюць сайт мабільных сетак.

У A1 ад 1 кастрычніка павялічыцца памер абаненцкіх плат тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб, кошт выклікаў для некаторых тарыфных планаў, кошт паслуг роўмінгу, міжнародных выклікаў, а таксама памер адначасовых унёскаў і тарыфы на некаторыя спецыяльныя і дадатковыя паслугі. Павышэнне кошту асноўных паслуг мабільнай сувязі складзе ў сярэднім чатыры працэнты.

Акрамя таго, пачнуць паэтапна закрывацца некаторыя дадатковыя паслугі, якія страцілі актуальнасць.

У МТС даражэйшымі стануць абаненцкая плата, мабільны інтэрнэт, званкі, паслугі фіксаванага інтэрнэту і сувязі ў роўмінгу, SMS і іншае.

У кампаніі падкрэсліваюць, што змены кошту абумоўленыя шэрагам фактараў: пастаяннай падтрымкай і развіццём інфраструктуры сеткі, у тым ліку па пашырэнні ёмістасці 4G, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў.