Вольга Коласава і Алесь Раткевіч.

20 верасня ў вёсцы Латыгаль на Вілейшчыне побач з царквой адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар мясцовага святара Віктара Бекарэвіча. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля 30 чалавек – латыгальцы, а таксама госці з Мінска, Вілейкі, Маладзечна.

– За два з паловай стагоддзі царква, каля якой мы сабраліся, шмат чаго пабачыла і не па сваёй волі пацярпела нямала пераўтварэнняў. Але яе захавалі да нашых дзён настаяцелі гэтай святыні. Асабліва складаным і трагічным было апошняе стагоддзе. Святыні ўсіх канфесій былі падвергнутыя пераследу і ганенню. Савецкая ўлада не толькі  разбурала святыні і карала зняволеннем ды расстрэлам святароў, яна яшчэ ў верніках вынішчала веру, – адзначыў у прывітальным слове пісьменнік, краязнаўца, адзін з каардынатараў дадзенага праекта Алесь Раткевіч.

Некаторыя з удзельнікаў мерапрыемства.

Выступоўца звярнуў увагу, што латыгальская царква не ператварылася ні ў склад, ні ў клуб, як многія святыні ў рэгіёне. І заслуга ў гэтым тагачаснага настаяцеля, пратаіерэя Віктара Васільевіча Бекарэвіча.

Асобе святара і прысвяцілі мерапрыемства ў Латыгалі. Сённяшні настаяцель царквы, айцец Андрэй, раскрыў мемарыяльную дошку, створаную дзякуючы неабыякавым людзям.

Выступае Таццяна Захарыч.

Алесь Раткевіч выказаў удзячнасць усім, хто не адмовіў ва ўвасабленні праекта, – майстрам з Вілейкі Канстанціну Уладыку і Ігару Рогачу, хлопцам, якія знайшлі тэхніку і прыцягнулі да царквы валун. Удзячнасць таксама Аляксандру Жэлянгоўскаму,  Леаніду Куляшу, Аляксандру Плавінскаму, айцу Андрэю і многім іншым.

Паэтка Іна Фралова. Яе карані з Вілейшчыны.

На мерапрыемстве выступілі непасрэдны ўдзельнік праекта Аляксандр Плавінскі, старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава, паэтка Іна Фралова. Айцец Андрэй асвяціў мемарыял.

А адзін з вяскоўцаў расказаў, што падчас вайны святар Віктар Бекарэвіч выратаваў яго ад смерці.

Падрабязней прачытаць пра асобу святара можна ТУТ.

• Текст доступен на языке: Русский