14 верасня суд Маладзечанскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 31-гадовага Г., 48-гадовага Ш. і 56-гадовага Х. па частцы 1 артыкула 368 КК – за публічную абразу прэзідэнта, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда.

У выніку ўсіх траіх прызналі вінаватымі.

Абвінавачаны Г. атрымаў год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абвінавачаны Ш. – год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абвінавачаны Х. – год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны або апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

 

• Текст доступен на языке: Русский