Фото ru.tsn.ua.

Учора, 20 верасня, у міліцыю звярнулася жыхарка Вілейкі. Яна паведаміла, што былы муж пагражаў ёй забойствам.

Інфармацыя пацвердзілася. У выніку ў адносінах да 35-гадовага вілейчука завялі крымінальную справу па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле – да трох гадоў пазбаўленняю волі.

Прызначаны комплекс працэсуальных дзеянняў па справе, паведамілі ў Вілейскім РАСК.

 

• Текст доступен на языке: Русский