Аўтамабіль, які збіў дзіця.

Сёння, 22 верасня, у Маладзечне пад колы аўтамабіля трапіла дзіця. 

– У 11 гадзін 35-гадовы маладзечанец на аўтамабілі «Джылі» ехаў па вуліцы Забэйды-Суміцкага ў Маладзечне. Тут ён наехаў на дзесяцігадовага хлопчыка, які выбег на дарогу злева направа з-за аўтамабіля, што стаяў на светлафоры, – паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Пацярпелы – вучань адной з гарадскіх школ. Хлопчыка забралі ў дзіцячую бальніцу з адкрытым пераломам нагі са змяшчэннем. Матэрыялы – у Маладзечанскім РАСК.

• Текст доступен на языке: Русский