Прафілактычныя медагляды прыпыненыя ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя №1141 ад 21 верасня 2021, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Выключэнне складаюць медыцынскія агляды, якія праводзяцца ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медаглядаў, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя №74 ад 29 ліпеня 2019 года.

Правядзенне прафілактычных медыцынскіх аглядаў прыпыняецца да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі па COVID-19. Згодна з дакументам прымаць рашэнне аб прыпыненні і (або) аднаўленні планавай шпіталізацыі ў бальнічных арганізацыях будуць на месцах самастойна з улікам наяўнай эпідэміялагічнай сітуацыі і магчымасцяў арганізацый аховы здароўя.

Паліклінікі і бальніцы пераходзяць на рэжым працы ў эпідэміялагічны перыяд, абумоўлены павышэннем захворвання інфекцыяй COVID-19 і ВРІ.

Як дадалі ў прэс-службе міністэрства, тым жа загадам ўнесены змены ў правядзенне семінараў, канферэнцый, з’ездаў і інш. Спецыялісты, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, могуць прымаць удзел у рабоце мерапрыемстваў у вочным рэжыме. Тыя ж спецыялісты, якія яшчэ не завяршылі курс вакцынацыі, будуць удзельнічаць у мерапрыемствах анлайн.

• Текст доступен на языке: Русский