На месцы здарэння.

Здарэнне адбылося 21 верасня каля 20 гадзін на вуліцы Янкі Купалы недалёка ад запраўкі «Юнайтэд Компані». Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Машына ў двухметровай яме на дарозе.

Па яе словах, 50-гадовы маладзечанец ехаў па вуліцы Янкі Купалы. Тут, на ўчастку дарогі, дзе робяць рамонт, стаяць знакі аб’езду і сігнальныя конусы для змены кірунку руху.

Знакі і конусы ўказваюць на рамонт дарогі.

Кіроўца праігнараваў дарожныя знакі і ў выніку разам з аўтамабілем праваліўся ў яму два на два метры. Ён не пацярпеў.

ДАІ нагадвае кіроўцам! Будзьце ўважлівымі. Выконвайце хуткасны рэжым і дыстанцыю, не ігнаруйце патрабаванні дарожных знакаў і разметкі, прышпіляйцеся рамянём бяспекі самі і кантралюйце сваіх пасажыраў.

• Текст доступен на языке: Русский