Той самы грыб-волат. Фота забяспечанае Сяргеем Рысікам.

Днямі грыбнік з Маладзечна Сяргей Рысік знайшоў вялізны баравік.

Калі грыб узважылі, аказалася, яго вага – кілаграм і чатырыста грамаў. Фотаздымкамі лясной знаходкі Сяргей падзяліўся з «Рэгіянальнай газетай». Глядзіце, які волат!

Сяргей са сваёй знаходкай.

– Грыб знайшоў на Вілейшчыне, у лесе ля вёскі Баравыя. Ад убачанага крыкнуў на ўвесь лес. Нават мае напарнікі спужаліся. Грыб аказаўзя здаровым – ад капялюшыка да ножкі. А пайшоў ён на смачны суп, – расказаў нам Сяргей.

Дачнік з Вілейшчыны сабраў першыя сёлета баравікі. Не ў лесе, а на ўласным падворку

У лясах Вілейшчыны пайшлі баравікі. За адно «паляванне» наш чытач знайшоў больш за 130

• Текст доступен на языке: Русский