Пра гэта peramoga.by расказала галоўны дзяржаўны санітарны доктар Вілейскага раёна Наталля Жаўняровіч.

Вось на што яна звярнула ўвагу:

  • у сувязі з актыўнай міграцыяй насельніцтва дэльта-штам прыйшоў на Вілейшчыну;
  • да таго ж летам людзі крыху расслабіліся, многія перасталі выконваць меры перасцярогі;
  • за апошнія два тыдні ў раёне фіксуюць рост захварэлых;
  • на 23 верасня ў актыўнай стадыі хваробы – 137 чалавек. Масавай колькасці заражаных COVID-19 няма;
  • хварэюць людзі розных узростаў, але пераважаюць маладыя;
  • асаблівасцю новай хвалі з’яўляецца тое, што не выключаецца магчымае спалучэння віруса з іншымі рэспіраторнымі інфекцыямі, якіх традыцыйна больш восенню, так званых мікст-інфекцый;
  • выконваць меры перасцярогі неабходна і тым, хто прышчапіўся. І ўсё ж вакцынацыя робіць хваробу больш лёгкай, а часам нават бессімптомнай;
  • Гэтая хваля, як і папярэднія, працягнецца два-тры месяцы.

• Текст доступен на языке: Русский