Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і дажджоў абвешчаны ў Беларусі 24 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах яны будуць моцныя. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе – да плюс 11. Днём будзе 9-15 цяпла.

• Текст доступен на языке: Русский