Фота graty.me.

У Кіеве на выязным паседжанні па «справе Шарамета» паказалі аўто, у якім ён загінуў.

Фота graty.me.

Выязное пасяджэнне прайшло на тэрыторыі Цэнтра абслугоўвання падраздзяленняў Нацпаліцыі Украіны. Удзельнікі працэсу агледзелі рэчавыя доказы. Пракурор паказаў аўтамабіль, у якім у выніку выбуху загінуў журналіст Павел Шарамет, і машыны, узарваныя ў працэсе следчых экспертыз.

На выязным пасяджэнні прысутнічалі падазраваныя, адвакаты, пракурор, суддзі і прысяжныя. Журналістаў на пасяджэнне не пусцілі. Фота выданню «Грати» прадаставіў бок абароны.

Чатыры гады таму ў Кіеве загінуў Павел Шарамет. Прыгадваем, як журналіст быў звязаны з нашым рэгіёнам

• Текст доступен на языке: Русский