Летам у "Надзеі". Фота Аксаны Ярашонак.

Цэнтр запрацаваў на Вілейшчыне 24 верасня 1994 года. А да гэтага было шмат перамоў і працы сумесна з нямецкімі партнёрамію Заснавальнікі Цэнтра – гэта Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскае сацыяльна-экалагічнае грамадскае аб’яднанне «Жывое партнёрства» і грамадскае аб’яднанне «Сябры дзіцячага цэнтра «Надзея» у Германіі», што ў Франкфурце-на-Майне. Сюды ўваходзяць восем нямецкіх грамадскіх арганізацый.

Пастаянным і доўгатэрміновым партнёрам Цэнтра з’яўляецца таксама Чарнобыльскі дзіцячы фонд Японіі.

Як паведамляюць у «Надзеі», пасля Чанобыліскай катастрофы 1986 года ў Франкфурце-на-Майне ўтварылася рабочая група па Чарнобыльскай праблематыцы, каб знайсці магчымыя шляхі для дапамогі пацярпелым. З гэтай рабочай групы ў сакавіку 1990 года ўзнікла праектная група «Лебен нах Чарнобыль» («Жыццё пасля Чарнобыля»).

Назва групы мела праграмнае значэнне, якое падкрэслівае два моманты. Яно, з аднаго боку, адлюстроўвала, што Чарнобыль назаўсёды падзяліў жыццё пацярпелых людзей да і пасля, і няма магчымасці вяртання да іх ранейшай, бяспечнага жыцця. З іншага боку, у ім таксама была агучана надзея, што магчымасць жыцця захоўваецца і пасля Чарнобыля, калі толькі ўсе вымуць неабходныя ўрокі з гэтай катастрофы.

У чэрвені 1990 года «Лебен нах Чарнобыль» сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі з беларускага і нямецкага боку,= правяла канферэнцыю ў Берліне. Тут знайшлі агульнае разуменне таго, якія крокі неабходна распачаць пасля Чарнобыля. Берлінская канферэнцыя паклала пачатак шматгадоваму партнёрству, які ў далейшым быў афіцыйна замацаваны паралельным стварэннем двух аднайменных арганізацый – грамадскага аб’яднання «Лебен нах Чарнобыль» ў Франкфурце-на-Майне і Рэспубліканскага гуманітарнага фонду «Жыццё пасля Чарнобыля» ў Мінску.

Абодва партнёра, сумесна з Арганізацыяй «Мэннэрарбайт ЕЦГ», радыёкампаніяй зямлі Хэс і многімі іншымі арганізацыямі прыступілі да правядзення шматлікіх акцый: арганізацыя гуманітарных грузаў, аказанне медыцынскай дапамогі, вымярэнне ўтрымання радыенуклідаў у глебе і прадуктах харчавання, правядзенне стажыровак для настаўнікаў і аграномаў.

А ў 1990-1991 гадах паступова прыйшлі да ідэі – сумесна стварыць у Беларусі цэнтр для аздараўлення дзяцей і падлеткаў, які б дзейнічаў круглы год. Такім цэнтрам і стала «Надзея».

Пра мерапрыемствы і дзейнасць Цэнтра мы неаднаразова пісалі. Прапануем некаторыя матэрыялы.

Мітынг-рэквіем, імянныя домікі і свечкі памяці. У «Надзеі» адзначылі 35-годдзе чарнобыльскай трагедыі (Фота)

У дзіцячым цэнтры «Надзея» дзеці падрыхтавалі паштоўкі ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Анёлы, зеляніна і фарбаваныя яйкі. У «Надзеі» правялі традыцыйны велікодны абрад

• Текст доступен на языке: Русский