Дзяўчаты-пераможцы. Фота з сайта Мядзельскага райвыканкама.

Спаборніцтвы зладзілі 9-11 верасня ў Мазыры. Дзве ўдзельніцы з Мядзела вярнуліся з перамогай, паведамляюць у райвыканкаме.

Навучэнкі СДзЮШОР Мядзельскага раёна Анастасія Дзегцярова і Кацярына Ермаковіч на байдарцы-двойцы на дыстанцыі дзвесце метраў сталі абсалютнымі пераможцамі, а на 500-метровай дыстанцый прыйшлі другімі. А яшчэ Анастасія на байдарцы-адзіночцы заняла трэцяе месца на дыстанцыі дзвесце метраў.

• Текст доступен на языке: Русский