Пра гэта паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Нагадаем, што ў жніўні Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Бацькаўшчына» атрымала ліст з Вярхоўнага суда аб заведзенай справе па ліквідацыі аб’яднання, а таксама ліст з СК, з якога вынікала, што ў дачыненні да Згуртавання завялі справу паводле часткі 3 артыкула 361 КК («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»).

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» дзейнічае з 1990 года, аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краін свету.

Нагадаем, што ў розныя часы ў Радзе згуртавання былі Адам Мальдзіс, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Арсень Ліс і многія іншыя вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлегенцыі.

А падчас першага з’езду беларусаў свету, якія арганізавала і праводзіла Згуртаванне пры падтрымцы беларускай дзяржавы, у прэзідыуме былі старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, міністр замежных спраў Пётр Краўчанка, першы  Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.