Паўліна Мядзёлка. Фота з Вікіпедыі.

Яна нарадзілася 24 верасня 1898 года ў Будславе ў сям’і касцельнага арганіста. Вядомая, як артыстка, педагог, мемуарыстка, а яшчэ каханая жанчына Янкі Купалы.

У Будславе Паўліна жыла пяць год, а пасля пераехала з бацькамі ў Глыбокае. Спачатку вучылася тут у царкоўнапрыхадской школе, пасля – у Рызе і Вільні.

У 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу выканала ролю Паўлінкі ў прэм’еры п’есы Янкі Купалы.

У 1919-1920 гадах працавала ў адукацыі. Разам з мужам сядзела ў польскай турме. Пасля трапіла ў Літву, дзе займалася выданнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі.

У 1925 годзе прыязджае ў БССР, працуе ў Інбелкульце, выкладае ў акадэміі ў Горках.

У 1930 годзе арыштаваная НКВД па справе Саюза вызвалення Беларусі, высланая ў Казань. Ад 1932 выкладала рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ.

А ў 1947 годзе вярнулася ў родны Будслаў. Тут працавала настаўніцай і напісала мемуары «Сцежкамі жыцця», якія ў фрагментах пачалі друкавацца ад 1958. Асобным выданнем выйшлі ў 1974 годзе. Другая частка надрукаваная ў 1993.

Памерла ў 1974 годзе ў Будславе.