Фота mir24.tv.

Пра гэта журналісту паведаміў каардынатар пошукава-выратавальнага атрада «Анёл Паўночны Захад» Максім Федаровіч.

– Зніклую жанчыну знайшлі каля вёскі Цясновая-1. Гэта з Стаўбцоўскім раёне на мяжы з Валожынскім. Яна была ў тэхнічным вадаёме для сцёку вады з палёў. Цела, якое плавала на паверхні, заўважыла сваячка загінулай, – расказаў Максім.

Па факце праводзяць праверку.

40-гадовая жанчына жыла ў вёсцы Каноплічы Валожынскага раёна. 15 верасня яна пайшла з дому і знікла. Жанчыну шукалі валанцёры і Валожынскі РАУС.

 

• Текст доступен на языке: Русский