Старадаўні абрад.

Сёння ў Вязынцы адзначылі Багач.

Над радзімай Песняра разляталася жоўта-чырвонае лісце, пара ад самавара і восеньскія абрадавыя песні. Удзельнікі шчодра сыпалі збожжа ў сявеньку і частаваліся хлебам і мёдам.

Посцілкі цікавілі шмат каго.
Удзельніца свята выбірае саматканае палатно.

За шчырымі размовамі.

Рамеснікі прапаноўвалі цёплыя шкарпэткі, пацеркі ды завушніцы, кубкі і магніцікі са словамі і партрэтамі беларускіх класікаў, духмяныя букецікі лаванды і ласункі.

Удзельніца Эдзіта Бранцэвіч прыехала на свята са Смаргоні.
Гаспадары.

Абрадавыя спевы.

Багач – заключнае свята збору ўраджаю. Яно адзначаецца 21 верасня. Па інфармацыі этнографаў, у гэты дзень вяскоўцы збіраліся талакой і рабілі Багач — сявеньку з зернем, у сярэдзіну якой устаўлялі свечку. Кожны вясковец па жменьцы прыносіў зерне новага ўраджаю для Багача.

Народу сабралася шмат. А з мінскай і маладзечанскай электрычак людзі ўсё падыходзілі.

Напаўняецца Багач.

Пасля свята сабранае збожжа з запаленай свечкай праносілі па вёсцы і абавязкова вакол статка свойскай жывёлы.

На Багач сяляне не працавалі, гасцявалі адзін у аднаго, ладзілі кірмаш і гулянні.

Як адзначаюць этнографы, Багач — свята вядомае не па ўсёй Беларусі. Аднак у нашых мясцінах, на Міншчыне і Гарадзеншчыне, гэтае свята ведаюць.

Хлеб і мёд – у пачастунак.
Шкарпэткі ды рукавіцы – на халодную зіму.