Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 15 памерлых пацыентаў з COVID-19 за суткі. Дагэтуль рэгістравалі не больш за 13 памерлых.

Каранавірус за суткі выявілі ў 1987 чалавек.

Агулам у Беларусі, паводле афіцыйных звестак на 25 верасня, зарэгістравалі 528 229 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі памёр 4081 пацыент. Акрыялі 511 666 чалавек з раней пацверджаным каронавірусным дыягназам.

Напярэдадні, 24 верасня, была зафіксаваная і рэкордная колькасць выяўленых за суткі хворых — 1994 чалавекі.

• Текст доступен на языке: Русский