Фота narachanka.by.

24 верасня суд Вілейскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 47-гадовага К. у  злачынстве, прадугледжаным часткай 3 артыкула 328 КК, 49-гадовага А., і і 42-гадовага З. у злачынстве , прадугледжаным часткай 1 артыкула 328 КК, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Па матэрыялах суда, абвінавачаны К., маючы намер на незаконнае набыццё і захоўванне марыхуаны з мэтай збыту, незаконна набыў зелле агульнай масай пасля высушвання не менш 117, 8 грама, што з’яўляецца буйным памерам. Пасля жыхар Вілейшчыны перанёс рэчыва дамоў, дзе незаконна захоўваў. 26 лістапада 2020 года ў стане алкагольнага апянення частку марыхуаны масай не менш 4,18 грама бязвыплатна збыў абвінавачаным А. і З., а астатнюю частку не менш 112,9 грама працягнуў незаконна захоўваць.

Абвінавачаныя А. і З. групай асоб па папярэдняй змове, дамовіўшыся з абвінавачаным К., захоўвалі марыхуану і перавозілі на аўтамабілі, пакуль іх не затрымалі міліцыянеры.

Прысудам суда абвінавачваны К. прызнаны вінаватым у незаконным з мэтай збыту набыцці і захоўванні наркотыка ў буйным памеры, а таксама яго збыце і на падставе часткі 3 артыкула 328 КК яму прызначана пакаранне – сем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Абвінавачаныя А. і З. прызнаныя вінаватымі ў незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні і перавозцы наркотыка і на падставе часткі 1 артыкула 328 КК ім прызначанае наступнае пакаранне.

Абвінавачанаму А. – абмежаванне волі на чатыры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Абвінавачанаму З. – пазбаўленне волі на два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны або апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

• Текст доступен на языке: Русский