Аляксей Кудзін. Фота fight.ru.

У лістах з турмы маладзечанскі баксёр Аляксей Кудзін перайшоў на беларускую мову, паведамляе Наша Ніва.

Фота лістоў Ірыне ад Аляксея Кудзіна.

Жанчыне, якая яму піша, чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе спачатку адказаў па-руску. А другі ліст быў ужо па-беларуску.

«Адразу ўспомніў дарогу ў свой родны горад Маладзечна, які вельмі люблю і ніколі не кіну», — піша ён у адказ на паштоўку.

У жніўні 2021 года Аляксея асудзілі на два з паловай гады калоніі пасля экстрадыцыі з Расіі за тое, што ў жніўні 2020 года ён даў адпор сілавікам на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Маладзечне.

Цяпер ён знаходзіцца ў турме нумар 8, што ў Жодзіне.

Пра тое, як жыве шматдзетная сям’я Аляксея Кудзіна пакуль муж і бацька ў турме, можна тут.