На месцы здарэння. Фота УУС ДАІ Гродна.

Смяротная аварыя здарылася ў вёсцы Малі на Астравеччыне, паведамляюць у  ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

24 верасня ў 19.50 у аператыўна-дзяжурную службу Астравецкага РАУС паступіла інфармацыя аб ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Спецыялісты, якія прыбылі на месца здарэння, устанавілі, што 22-гадовы кіроўца на «Фольксвагене» рухаўся па аўтадарозе Вароны-Ашмяны-Іўе з боку Астраўца. У вёсцы Малі ён наехаў на 53-гадовага пешахода. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.

Паводле папярэдняй інфармацыі мужчына ляжаў на праезнай частцы, быў без флікера. Раней ён 25 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнні ПДР у якасці пешахода.

• Текст доступен на языке: Русский