Восень у Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Паводле сайта pogoda.by, увесь тыдзень будзе бязвоблачны і практычна без дажджоў. З усіх дзён тыдня ападкі магчымыя толькі заўтра ўвечары ў Маладзечне, Мядзеле, Вілейцы і Астраўцы.

Увесь тыдзень удзень тэмпература паветра будзе ад 9 да 15 градусаў. Найцяплей у суботу. Ад 4 да 9 градусаў будзе цягам тыдня па начах. Парывістыя вятры чакаюцца ва ўсе дні, акрамя аўторка і пятніцы.

• Текст доступен на языке: Русский