Каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам мотатранспарту, мінімізаваць негатыўныя праявы ў забяспячэнні дарожнай бяспекі, папярэдзіць агрэсіўнае кіраванне, знізіць рызыку ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў, ад 28 па 30 верасня на Міншчыне ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю «Колаў менш, небяспекі больш».

ДАІ разам з участковымі, інспектарамі па справах непаўналетніх, дабравольнымі дружыннікамі і карэспандэнтамі правядуць рэйды па прыпыненні грубых парушэнняў ПДР кіроўцамі двухколавага транспарту. Да такіх парушэнняў адносяцца нецвярозы стан, кіраванне без пасведчання кіроўцы, зухаватасць. Таксама работнікі ДАІ звернуць увагу на канструктыўна змененыя і незарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку матацыклы і іншы механічны двухколавы транспарт. Маршруты патрулявання нарадаў міліцыі наблізяць да месцаў, дзе з’яўленне дадзенай катэгорыі кіроўцаў найбольш верагоднае.

ДАІ нагадвае кіроўцам! Рух на мотатранспарце на адным коле, а таксама рух, калі кіроўца не трымаецца за руль і не ставіць ногі на падножкі, цягне штраф ад пяці да дзесяці базавых  – ад 145 да 290 рублёў з пазбаўленнем правоў кіроўцы на тэрмін да шасці месяцаў або без пазбаўлення.

Таксама дзеянні кіроўцы, якія прымусілі іншых удзельнікаў дарожнага руху змяніць хуткасць, кірунак ці прыняць іншыя меры па бяспецы, будуць пакараныя штрафам ад пяці да дваццаці базавых – ад 145 да 580 рублёў з пазбаўленнем права кіравання да двух гадоў або без пазбаўлення.

Каб пазбегнуць ДТЗ ДАІ Мінскай вобласці пераканаўча рэкамендуе кіроўцам механічнага двухколавага транспарту выконваць Правілы дарожнага руху і быць вельмі ўважлівымі на дарозе.

Таксама ДАІ звяртаецца да грамадзян і просіць спыняць спробы кіравання матацыкламі, мапедамі, скутарамі людзей, якія не маюць права кіравання, знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Калі не можаце гэта зрабіць самастойна, тэлефануйце 102.