Фота school8-zhodino.by.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пешаходам аб неабходнасці выкарыстання флікераў. Але яны павінны быць толькі лімонныя ці белыя. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«Дамагчыся максімальнага эфекту ад выкарыстання святлоадбівальнікаў можна, калі прымацоўваць іх так, каб яны былі бачныя з усіх бакоў. Святлоадбівальную стужку завязваць трэба на рукаве ці штанах, а падвеску – прышпіліць шпількай да адзення. Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святловяртальнікаў – з правага і з левага боку, – распавялі ў ДАІ. –

Святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў – белага і лімоннага – праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры малаэфектыўныя ».

 

 

• Текст доступен на языке: Русский