Гадзюка. Фота з Вікіпедыі.

Сёння жыхар Маладзечаншчыны, наш чытач Сяргей сустрэў гадзюку ў вёсцы Шыкава, што ў Лебедзеўскім сельсавеце.

Мы распыталі Сяргея, як ён вызначыў, што сустрэў менавіта гадзюку.

– У гадзюкі вочы як у змей, а ў вужа круглыя зрэнкі. І ўзор характэрны. Вуж чарнявы і мае жоўтыя вушы, а мядзянка – як тлусты чарвяк. Больш змей у нас няма, – растлумачыў суразмоўца.

Дарэчы, сёння, 27 верасня, адзначаюць рэлігійнае свята Узвіжанне. У гэты дзень забаранялася хадзіць у лес, бо, як казалі нашы продкі:

«На Узвiжання пару гадзюкi i вужы хаваюцца ў нару…»

• Текст доступен на языке: Русский