Падзякі і падарункі за плённую дзейнасць.

25 верасня ў Доме культуры ў Чысці правялі канцэрт, прысвечаны 30-годдзю культурна-асветніцкага аб’яднання ўкраінцаў «Краяны». 

Удзельнікі ўрачыстасці.

На імпрэзе гучалі песні ў выкананні салістак аб’яднання Галіны Баян-Клічнікавай, Валянціны Кудрэвіч, Камілы Сушы, старшыні «Краянаў» Ясеніі Мікуліч і дуэта Алы Шэкі і Марыі Рудык. Колішні старшыня аб’яднання Леанід Лысакабылка прачытаў байкі ўкраінскіх паэтаў, а вышывальшчыца Дар’я Ясюкевіч прадставіла свае творы.

На ўрачыстасці таксама выступілі запрошаныя госці – Народны ансамбль народнай песні «Чарніца», мастацкі кіраўнік ансамбля «Ватра» Аляксандр Валодчанка, вакальны ансамбль «Смерычка» раённай арганізацыі «Трэмбіта».

Святочны торт.

Былі шматлікія падзякі і падарункі, у тым ліку ад Пасольства Украіны ў Беларусі.

Фотаздымкі забяспечаныя Ясеніяй Мікуліч.