Фота delo.ua.

25 верасня работнікі ДАІ Вілейшчыны затрымалі нецвярозага жыхара Шылавічаў за рулём.

– Каля васьмі вечара на другім кіламетры аўтадарогі «Асіпавічы-Шылавічы» работнікі ДАІ заўважылі машыну «Аўдзі-80». Аўтамабіль ехаў хістаючыся. Машыну спынілі. За рулём быў 44-гадовы вясковец з Шылавічаў.

Экспертыза паказала ў кіроўцы два праміле алкаголю. Высветлілася таксама, што мужчына ехаў без правоў кіроўцы.

Адзін раз ён ужо прыцягваўся да адказнасці за кіраванне нецвярозым, а ў 2019 годзе фігуранта, увогуле, пазбавілі правоў, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Вілейскага раёна Юрый Высоцкі.

Па яго словах, на мужчыну склалі два пратаколы – за кіраванне без правоў і за кіраванне нецвярозым. Па першым пратаколе кіроўца павінен будзе заплаціць штраф 145 рублёў. Па другім – яго чакае штраф у 5 800 з пазбаўленнем права кіраваць аўтамабілем на пяць год.

ДАІ Вілейшчыны нагадвае кіроўцам пра адказнасць за кіраванне без правоў і ў нецвярозым выглядзе.

• Текст доступен на языке: Русский