Фота gadgets-reviews.com.

У Рэестры небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння ў Беларусі, з’явілася некалькі відаў пральных парашкоў.

Забароненыя пральныя парашкі парушаюць беларускія стандарты і іншыя нарматыўныя дакументы, выкананне якіх кантралюе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (паводле ДАСТ, паказчык «мыйная здольнасць» для падобнага сродку павінен складаць як мінімум 85 працэнтаў, па факту – нашмат менш).

Пад забарону трапілі:

  • пральны парашок «Alpix Color» – паказчык «мыйная здольнасць» пры норме не менш за 85 працэнтаў склаў 75,8 ± 3,2 працэнта;
  • універсальны пральны парашок «WASCHEMEISTER UNIVERSAL» – паказчык «мыйная здольнасць» пры норме не менш за 85 працэнта склаў 56,6 ± 2,4 працэнта;
  • пральны парашок для каляровых тканін «PUROX COLR» – паказчык «мыйная здольнасць» пры норме не менш за 85 працэнтаў склаў 55,6 ± 2,3 працэнта;
  • пральны парашок для каляровай бялізны «ROBETA Горная кветка» – паказчык «мыйная здольнасць» пры норме не менш за 85 працэнтаў склаў 65,0 ± 2,7 працэнта;
  • сродак мыйны сінтэтычны парашкападобны для каляровай бялізны «ZICO color» – паказчык «мыйная здольнасць» пры норме не менш за 85 працэнтаў склаў 67,9 ± 2,6 працэнта;
  • сродак мыйны сінтэтычны парашкападобны ўніверсальны «ZICO universal» – паказчык «мыйная здольнасць» пры норме не менш за 85 працэнтаў склаў  62,0 ± 2,6 працэнта.

Па дадзеных Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь, вытворцы ўводзяць у зман пакупніка, падаючы паказаныя звесткі, прапаноўваючы прадукт нізкай якасці.

Больш падрабязна са спісам гэтых тавараў можна азнаёміцца ​​ў Рэестры небяспечнай прадукцыі можна азнаёміцца тут.

• Текст доступен на языке: Русский