На месцы здарэння. Фота SDIS 59 @SDIS59OFFICIEL.

У кіроўцы-беларуса здарыўся сардэчны прыступ, калі ён на грузавіку з’язджаў з парома Dover Seaways у нядзелю, 26 верасня. Здарэнне адбылося на поўначы Францыі ў Дзюнкерку. Грузавік беларускага дальнабойшчыка балансаваў над морам. Нягледзячы на хуткае прыбыццё пажарных, мужчына памёр. Аперацыя доўжылася амаль чатыры гадзіны, піша france3-regions.francetvinfo.fr.

Увечары ў нядзелю аўтафургон выязджаў з парома. Беларус праз сардэчны прыступ страціў кантроль над сваім аўтамабілем і пераехаў цераз агароджу бяспекі. Грузавік літоўскага перавозчыка «Finėjas» сарваўся з трапа і стукнуўся аб прычал.

Да месца аварыі прыбылі 60 ратавальнікаў. Ратавальнікі хутка прыехалі на месца здарэння, але яны змаглі толькі канстатаваць смерць чалавека за рулём.

Ратавальнікі чатыры гадзіны займаліся пад’ёмам грузавіка і даставалі цела мёртвага дальнабойніка.

• Текст доступен на языке: Русский