А вось так пагрэцца можна толькі ля печкі. Фота забяспечанае аўтарам.

Ацяпляльны сезон пачаўся. Традыцыйна, з яго стартам пачашчаецца колькасць пажараў. Але бываюць і выпадкі гібелі без агню, ад атручвання чадам. Прычынай гэтых здарэнняў становіцца няправільная эксплуатацыя печаў і газавых калонак.

Як абагрэць жыллё і пазбегнуць трагедыі – чытайце парады ратавальнікаў.

Самае важнае, што неабходна ведаць пра ча (яшчэ яго называюць «нябачным забойцам»), гэта тое, што ён не мае колеру і паху. Рэчыва утвараецца пры любым тыпе гарэння, а таксама ўтрымліваецца ў складзе выхлапных газаў.

Першая прыкмета атручвання чадам – галаўны боль, галавакружэнне і прыступы ўдушша. Калі канцэнтрацыя вышэй, то чалавек губляе прытомнасць. Пры ўтрыманні ў паветры больш за 1,2 працэнта чалавек памірае за лічаныя секунды.

Як пазбегнуць учадзення

Зрабіць гэта нескладана. Дастаткова заўчасна не зачыняць засланку печы, пакуль вуглі поўнасцю не прагараць. Пры гэтым, тапіць печ можна не пазней чым за дзве гадзіны да адыходу да сну.

Што тычыцца газавых прыбораў, то абаграваць газавай плітой памяшканне катэгарычна забаронена. Полымя вельмі хутка выпальвае кісларод і яго становіцца недастаткова. Таксама нельга карыстацца печчу або газавым катлом пры няспраўнай вентыляцыйнай сістэме.

1 кастрычніка 2019 года ў Маладзечанскім раёне быў выпадак атручвання чадам з-за заўчаснага закрыцця засланкай коміна. Абышлося без ахвяр.

Зімой варта памятаць і выконваць наступнае:

– У моцныя маразы тапіць печ трэба два-тры разы на суткі па паўтары гадзіны. Так вы пазбегнеце яе перекалу.

– Уважліва сачыце, каб на печы не было расколін і шчылін.

– Комін павінен мець добрую цягу. Абавязкова яго пабяліць – на яркім фоне лёгка адсачыць расколіны і іншыя пашкоджанні.

– Падлогу перад топачнымі дзверцамі абавязкова засцяліце незгаральным лістом. У якасці матэрыялу падыдзе негаручая цэгла, плітка.

– Пры падпалцы печы ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя і іншыя вадкасці.

– Не пакідайце адкрытымі топачныя дзверцы і печ без нагляду.

У радыусе паўтара метра неабходна прыбраць мэблю і іншыя рэчы. Пасля топкі попел і прагарэлае вуголле выкідвайце на адлегласці не менш за 15 метраў ад дома.

Важна! Перыядычна чысціце дымавыя і вентыляцыйныя каналы. Прачышчайце іх кожны квартал. Зімой абавязкова аглядайце агалоўкі каналаў на наяўнасць абмярзання. Для праверкі лепш за ўсё запрасіць прадстаўніка спецыялізаванай арганізацыі, які па заканчэнні работы выдасць адпаведны акт. Без такога дакумента газазабеспячэнская арганізацыя мае права адключыць падачу газу.

Не лішнім будзе ўсталяваць прыбор кантролю канцэнтрацыі чаду. Пры перавышэнні дапушчальнага значэння механізм падасць гукавы і светлавы сігналы. Яны будуць нагадваць пра небяспеку, пакуль чад не выветрыцца з памяшкання.